Усе населеныя пункты
294 фота
Усе населеныя пункты
294 фота
Усе населеныя пункты
294 фота
Chernihiv
203 фота
Gorodnya
26 фота
Любэч
13 фота
Kuvechychi
1 фота
Стары Белавус
1 фота
Асцёр
5 фота
Сэдніў
11 фота
Грыбава Рудня
12 фота
Алэшня
11 фота
Казэлэць
3 фота
Карукіўка
1 фота
Кучыніўка
1 фота
Ноўгарад-Северскі
2 фота
Прылукы
1 фота
Лавынь
1 фота
Батурын
2 фота
Chernihiv
Застрыжанне
Знаёмства з драўлянай архітэктурай Чарнігава мы прапануем распачаць менавіта з гэтага маршрута. Чаму? Ён праходзіць даволі блізка старога горада, у раёна Застрыжання (левы бераг ракі Стрыжань). Людзі пачалі сяліцца тут яшчэ ў ХІІ-ХІІІ стагоддзях, але з тае эпохі, ясна справа, нічога не засталося. Паўторна гэтыя землі засялілі ўжо ў казацкія часы. Цягам ХVII-ХІХ стагоддзяў тут сяліліся купцы, багатыя рамеснікі і дзяржаўныя службоўцы.
Па маршруце можна пабачыць як узоры багатай сядзібнай забудовы ХІХ стагоддзя, так і прыклады прасцейшага, але пры гэтым не менш цікавага драўлянага дойлідства. Нават карэнныя чарнігаўцы адкрыюць для себя багата новага.
Прыемным дадаткам да драўлянай архітэктуры стануць цагляныя будынкі Тарноўскага (абласная бібліятэка для юнацтва), чарнігаўскага губернатара, а тксама ансамбль Чарнігаўскай духоўнай семінарыі (вайсковы шпіталь).
Цэнтр
Калі вы завіталі ў Чарнігаў на кароткі час і маеце намер азнаёміцца з тутэйшым драўляным дойлідствам хаця б павярхоўна, выпрыўляцеся на шпацыр гэтым нядоўгім маршрутам, які збольшага азнаёміць вас з традыцыйнай забудовай горада. Тут вы занурыцеся ў спакой і ўтульнасць, характэрныя для нашага невялікага горада, заглыбіцеся ў яго гісторыю, укрытую сеткай старых вулачак, и пабачыце Чарнігаў такім, якім ведаюць яго месцічы.
Зямлянкі
Кожны стары горад мае асаблівы раён, прасякнуты гісторыяй – хаця і просценькі на першы погляд. Чарнігаў не выключэнне, і доказ таму – гэты кампактны маршрут.
Найкарацейшы з запрапанаваных, маршрут “Зямлянкі”, пазнаёміць чарнігаўцаў і гасцей нашага горада з разнастайнай, іншым разам карказломнай архітэктурай, якая дае уяўленне пра старажытнае месца, што аб’ядноўвала безліч нацыянальнасцяў, стыляў і густаў. Сапраўдная прыкраса – мадэрновы будынак Рацкевіча, у нечым падобны да цацачнага. Таксама вандраўнік, пэўна, зацікавіцца прысадзістым стапяцідзесяцігадовым домам на “жылым склепе” у самым цэнтры гістарычнага раёна. Не пакінуць абыякавымі і акуратныя, часам загадкавыя ліштвы на вакенцах старасвецкіх сядзібаў купцоў.
Кавалёўка
Калі вы мяркуеце, што гісторыя Чарнігава прадстаўленая адно цэрквамі, то мы паспрабуем вас здзівіць. Калі адыйсці на паўкварталы ад галаўной гарадской вуліцы, вы патрапіце ў зусім іншы Чарнігаў – спакойны, ціхі і прыемна правінцыйны. Гэты Чарнігаў яшчэ зберагае маёнткі, якія за паўтары сотні гадоў перажылі не адну катастрофу і памятаюць былых уласнікаў: купцоў і дваранаў.
Раён Кавалёўка быў заселены напачатку ХІХ стагоддзя; тады гэта была ваколіца. Але, як часта бывае, неўзабаве сюды пачалі перабірацца заможныя гараджане. Сягоння тут можна пабачыць прыўкрасныя ўзоры мадэрновай драўлянай архітэктуры і паглядзець, як дойліды старых часоў удала паядноўвалі цэглу і дрэва. Пышнае забудова дваранаў і тыповыя мяшчанскія будынкі “на паграбах” не пакінуць вас абыякавымі. Сярод іншага, маршрут азнаёміць з будынкам дынастыі медыкаў Палтарацкіх, сядзібным фальваркам шляхціча Спаноўскага, маёнткамі святара Міцьковіча і габрэйскага купца Газенпуда.
Халодныя Яры
Хочаце пабачыць родны горад у надзвычайным ракурсе? Тады вам абавязкова трэба выправіцца на шпацыр гэтым маршрутам. Раён, які пагэтуль завецца Халоднымі Ярамі, распачалі абжываць яшчэ ў яшчэ ў ХVІІІ стагоддзе, хаця гэтая частка горада прыхоўвае і даўнейшыя сляды гісторыі. Шпацыруючы гэтым маршрутам, чарнігаўцы адкрываюць для сябе новыя вуліцы; не мясцовыя бываюць тут зрэдку. Старыя вулачкі з мудрагелістай геаметрыяй змяяцца паміж старадаўнай забудовы, за кожным паваротам адкрываючы новыя пярліны драўлянага дойлідства.
Вандраўнікам будзе цікава прайсціся цяністымі вуліцамі і пабачыць горад такім, якім бачыў яго Міхайла Кацюбінскі. У Халодных Ярах Чарнігаў нагадвае, што гэта – месца на ўзвышшах!
Ёсць кантакт!
Дзякуем за вашае паведамленне. Мы абавязкова дашлем адказ у бліжэйшыя 24 гадзіны. А тым часам запрашаем да прагляду нашай галерэі, калі ў Вас яшчэ не было такой мажлівасці!
Да галерэіДзякуем!
Спасылка на сайт паспяхова распаўсюджана. Мы шчыра ўдзячныя за Вашу ўвагу да нашага праекта.
да сайта